змена

тлумачэнне слова:

  змена, -ы, жаночы род
    1. Дзеянне паводле значэнне дзеяслоў змяняць1 — змяніць, змяняцца — змяніцца. На змену ночы прыйшоў ясны і спакойны сонечны дзень. В. Вольскі. Рана .. нясцерпна балела перад зменай надвор'я. Мехаў. // Паварот да чаго-н. новага, які наступіў у кім-, чым-н.; перамена. Змену ў [краўцу] заўважыў нават Міхал, які прыйшоў да сям'і. Барсток. Пра змены, якія думала Кавалёва ўвесці ў гаспадарцы, ведалі многія. Дуброўскі.
    2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога адна група людзей (якія працуюць, вучацца, адпачываюць) зменьваецца другой такой групай. Начная змена. Працаваць у дзве змены. Хадзіць у школу ў першую змену. ▪ Перад канцом змены Сашу выклікалі ў дырэкцыю завода. Шуцько.
    3. Група людзей (якія працуюць, вучацца, адпачываюць), што зменьвае другую такую ж групу пасля заканчэння пэўнага прамежку часу. Змена, стаўшы на пост, рапартуе аб поўнай гатоўнасці стаяць да канца. Брыль.
    4. пераноснае значэнне Маладое пакаленне, якое павінна замяніць старэйшых у якой-н. сферы дзейнасці. Камсамольская змена. Рыхтаваць сабе змену. ▪ Цяпер з такім замілаваннем гляджу на нашу змену маладую. Дубоўка.
    5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца. Дзве змены бялізны. ▪ — Трэба будзе чаравікі купіць і завезці. Няхай змена будзе. Карпаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com