змякчыць

тлумачэнне слова:

  змякчыць, -чу, -чыш, -чыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зрабіць больш мяккім, эластычным; пазбавіць цвёрдасці, калянасці. Змякчыць скуру.
    2. Пазбавіць суровасці, строгасці; зрабіць больш мяккім, лагодным, падатлівым. Панця маўчаў — відаць, моцная рэзь у карку занепакоіла і трохі змякчыла яго. Кулакоўскі. [Шаройка] глянуў на Сынклету Лукічну з надзеяй, што напамінак аб сыне змякчыць яе душу. Шамякін. / Пра твар, вочы, усмешку. [Аляксей Пятровіч] зрабіў паўзу, перамінаючыся з нагі на нагу, і ўсмешка змякчыла панурыя рысы яго вострага, са светлымі брывамі, твару. Сіўцоў.
    3. Зрабіць менш моцным, рэзкім; аслабіць, зменшыць. Змякчыць боль. Змякчыць удар. // Зрабіць менш цяжкім, суровым. Змякчыць прыгавор. ▪ Суддзі доўга шукалі, як бы змякчыць пакаранне. Новікаў. // Зрабіць менш грубым, рэзкім, прамалінейным (словы, выразы і пад.). Змякчыць тон.
    4. Вымавіць з дадатковым пад'ёмам спінкі языка; палаталізаваць (пра зычныя гукі).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com