знайсці

тлумачэнне слова:

  знайсці, знайду, знойдзеш, знойдзе; прошлы час знайшоў, -шла, -ло; загадны лад знайдзі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. У выніку пошукаў выявіць, адшукаць. Дзеду трэба знайсці тую часць чырвонага войска, камандзір якога стаяў у яго на кватэры. Колас. У горадзе, зразумела, можна было б знайсці хірурга. Якімовіч. // Падшукаць, падабраць. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты, немцы не маглі знайсці халуя на гэты пост. Краўчанка. [Сястра] не ведае, што адказаць. Тузаецца, не можа знайсці слоў. Скрыган. // Прыдумаць (у выніку разважання). Знайсці выхад з цяжкага становішча. // (у спалучэнні з інфінітыў і словамі «чым», «чаму», «за што» і пад.). Ужываецца для выражэння іранічных адносін да выказвання; роўна па значэнню адмоўным канструкцыям: нечым, нечаму, няма за што і пад. Знайшла чым хваліцца. Знайшоў чаму радавацца. ▪ — Знайшлі за што сварыцца, — умяшаўся Карусь. Колас. // Выявіць у выніку спецыяльных пошукаў, даследаванняў; адкрыць, вынайсці. Знайсці новыя залежы каменнага вугалю. Знайсці новы спосаб рашэння задачы. // Вызначыць шляхам вылічэнняў, вывадаў. Знайсці суму двух лікаў. Знайсці корань слова. // Выбраць, удзяліць для чаго-н. (які-н. адрэзак часу). Знайсці вольную хвіліну. ▪ Калі час толькі вольны знайду — Збіраюся ў падарожжа! Нядзведскі.
    2. Выявіць, убачыць, заўважыць. — Надоечы мы знайшлі ў алешніку прыкрытую ламаччам яму. Бажко. // (звычайна ў пытальнай канструкцыі са словам «што»). Выявіць, убачыць у кім-, чым-н. якія-н. уласцівасці, якасці. — Што ты смешнага тут знайшоў, супастат? Лынькоў. — Што ты з мяне, старога, кпіш, знайшоў таварыша!.. Чорны. // Застаць, заспець. Прыйшлі і не знайшлі цябе.
    3. Атрымаць, набыць. Знайсці прымяненне. Знайсці адлюстраванне. ▪ [Білецкі:] Ты памятаеш, Сцяпан, — я не дрэнна страляю і, можаш не сумнявацца, кожная выпушчаная мною куля знойдзе свой адрас. Маўзон. Разбіты граніт Знойдзе месца сваё ў адбудове. Танк. // у кім-чым. Сустрэць з боку каго-н. якія-н. адносіны, пачуцці; адшукаць у кім-, чым-н. крыніцу якіх-н. пачуццяў, адчуванняў. Сямён рашыў пайсці да Булая. Не затым, каб паскардзіцца на каго-небудзь. Проста хацелася раскрыць сваю душу, знайсці спачуванне. Шыцік.
    4. са злучнік «што». Прыйсці да якога-н. вываду, заключэння. Ва ўрадніка пранеслася ў галаве думка: арыштаваць і папа за пакрыванне крамольніка. Але перадумаў і знайшоў, што не варта. Колас. // Палічыць, прызнаць. Знайсці неабходным паведаміць аб прыездзе.
    •••
    (Днём) з агнём не знойдзеш; са свечкай не знойдзеш — пра што-н. далёка закінутае, схаванае.
    Знайсці агульную мову — дасягнуць узаемаразумення, узгодненасці.
    Знайсці дарогу к чыйму сэрцу — выклікаць у каго-н. да сябе любоў, сімпатыі.
    Знайсці капец (канцы) — разабрацца ў чым-н.. даведацца пра што-н.
    Знайсці смерць (магілу) — загінуць, памерці.
    Знайсці сябе — правільна вызначыць свае схільнасці, зразумець сваё прызванне.
    Знайшоў (знайшлі) дурня (у іранічным сэнсе) — выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.
    На дне мора знайсці — адшукаць у любым выпадку, незалежна ад абставін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com