тлумачэнне слова:
знікнуць, -ну, -неш, -не; прошлы час знік, -ла; закончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Перастаць існаваць, быць у наяўнасці. Страх знік. Туман знік. ▪ Млявасць знікла, галава не кружылася, ногі не падгіналіся. Якімовіч. Зніклі завірухі, К нам вясна прыйшла. Журба. // Згубіцца, падзецца невядома куды. Толькі дзіўная праява — Сніцца Пецю сон цікавы. Трэба ў школу, а тут зніклі Зноўку дзесьці чаравікі. Кляўко. // Перастаць выяўляцца, праяўляцца. У вачах зніклі іскры гарэзнасці, не чуваць вясёлага смеху. Алешка. 2. Схавацца з віду, з поля зроку; стаць нябачным. Зніклі ў хвалях жыта вузкія сцяжынкі, Каласы набраклі бурштыновым сокам. Панчанка. Двое невядомых ужо зніклі ў цемры, а Федзя ўсё стаяў і стаяў ля вугла царквы, баючыся крануцца з месца. Ваданосаў. // Непрыкметна ці хутка пакінуць якое-н. месца. Драгун з мястэчка знік. Нават сям'ю вывез. Навуменка. 3. Перастаць з'яўляцца дзе-н. на працягу доўгага часу. — Яму абавязкова на нейкі час трэба знікнуць ад паліцэйскага вока. Гартны. Сам Яўхім знік і некалькі дзён не паказваўся ў Антося. Чарнышэвіч. ••• Знікнуць з вачэй — перастаць быць у полі чыйго-н. зроку, не паказвацца каму-нна вочы. Знікнуць з гарызонта — перастаць з'яўляцца сярод якіх-н. людзей.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com