тлумачэнне слова:
зуб, -а; множны лік зу́бы і зубы́; мужчынскі род
1. множны лік зу́бы (з лічэбнік 2, 3, 4 зубы́), зубо́ў. Косцепадобны орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы. Зубы прарэзаліся. Чысціць зубы. ▪ Смачны жабе арэх, ды бог зубоў не даў. З нар.
2. множны лік зубы́, -о́ў. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш. Юзік сядзеў каля ганку і забіваў зубы ў граблі. Васілевіч.
•••
Вочныя зубы — іклы верхняй сківіцы.
Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб (апошні ў зубным радзе кожнай сківіцы), які вырастае пасля 20 гадоў.
Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.
Кутнія зубы — тое, што і карэнныя зубы.
Малочныя зубы — дзіцячыя зубы, якія паступова выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту і замяняюцца новымі, пастаяннымі.
Абдумаць зубы глядзі абламаць.
Вастрыць (тачыць) зуб (зубы) глядзі вастрыць.
Вырваць з зубоў глядзі вырваць.
Глядзець у зубы глядзі глядзець.
Зуб гарыць — тое, што і вока гарыць (глядзі вока).
Зуб за зуб — адплачваючы за зло той жа меркай.
Зуб на зуб не пападае — пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху і пад.
Зубамі ляскаць глядзі ляскаць.
Зубы загаворваць глядзі загаворваць1.
Зубы з'есці (праесці) на чым глядзі з'есці.
Ірваць з зубоў глядзі ірваць.
Класці зубы на паліцу глядзі класці.
Лезці к чорту ў зубы глядзі лезці.
Мець зуб на каго глядзі мець.
На адзін зуб — пра вельмі малую колькасць чаго-н. (звычайна аб харчовых прадуктах).
На галодны зуб — будучы галодным, хочучы есці.
Не па зубах што — а) цяжка разжаваць, з'есці; б) пераноснае значэнне не пад сілу, не па здольнасцях.
Ні ў зуб нагой — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).
Паказаць зубы глядзі паказаць.
Праз зубы — не раскрываючы рота, невыразна (гаварыць, мармытаць і пад.).
Спаліць (шчэрыць) зубы глядзі скаліць.
Сцяўшы (сціснуўшы) зубы глядзі сцяўшы.
Трымацца рукамі і зубамі глядзі трымацца.
Трымаць язык за зубамі глядзі трымаць.
Узброены да зубоў глядзі узброены.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com