зялёны

тлумачэнне слова:

  зялёны, -ая, -ае; зелен, -а.
    1. Адзін з колераў сонечнага спектра, сярэдні паміж жоўтым і блакітным; колеру травы, зелені. Зялёны колер. Зялёная фарба. Зялёная тканіна. ▪ Пад цяжарам.. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. // размоўнае слова Бледны, з зямлістым адценнем. Зялёны твар.
    2. Утвораны зеленню (у 1 знач.), зялёнай расліннасцю; зарослы дрэвамі, кустамі, травой. Верхавіны.. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунэль. Чарнышэвіч. Гарадок быў зялёны, чысты, амаль цэлы, з брукаванымі вуліцамі і тратуарамі. Арабей.
    3. Які складаецца са свежай зелені, з'яўляецца зеленню (у 1 знач.). Зялёны корм. Зялёнае ўгнаенне. // Прыгатаваны са свежай травяністай часткі ядомых раслін. Зялёны боршч. Зялёнае варыва.
    4. Недаспелы, няспелы. Зялёны яблык. Зялёнае жыта. Журавіны яшчэ зялёныя.
    5. пераноснае значэнне Вельмі юны, нясталы; нявопытны з прычыны маладосці. Прыехаў да нас у будаўнічую кантору новы начальнік. Зусім зялёны, зірнеш на яго — гадоў васемнаццаць, больш не дасі! Каршукоў.
    6. у значэнне назоўнік зялёныя, -ых. Назва асобных атрадаў нерэгулярных войск, якія ў час вайны хаваюцца ў лясах і рабуюць насельніцтва. Нам — ні белых, ні зялёных, Мы з душою за чырвоных. З нар.
    •••
    Зялёнае мыла глядзі мыла.
    Зялёная маса глядзі маса.
    Зялёны гарошак глядзі гарошак.
    Зялёны канвеер глядзі канвеер.
    Зялёны стол глядзі стол.
    Зялёны тэатр глядзі тэатр.
    Зялёны чай глядзі чай.
    Зялёныя насаджэнні глядзі насаджэнне.
    Зялёнае дзіця глядзі дзіця.
    Зялёная вуліца глядзі вуліца.
    Молада-зелена глядзі малады.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com