зямля

тлумачэнне слова:

  зямля1, -і; множны лік землі, зямель, давальны склон землям; жаночы род
    1. Трэцяя ад Сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі (з вялікай літары). Месяц — спадарожнік Зямлі. // Месца жыцця і дзейнасці чалавека (пры супастаўленні з небам як уяўным светам багоў, ідэй). Летняе неба, здавалася, ніжэй звесілася над зямлёю і ўзіралася ў яе тысячамі бліскучых вачэй. Колас.
    2. Суша (у адрозненне ад воднай прасторы). На гарызонце маракі ўбачылі зямлю. ▪ Песня перамогі На зямлі, на моры — Спадарожнік твой. Колас.
    3. Верхні слой кары нашай планеты; глеба, грунт. Зямля пачала прыкметна .. сохнуць. Мележ. // Рыхлае цёмна-бурае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў нашай планеты. Перамяшаць торф з зямлёй. ▪ Твар.. [кабеты] быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажушок на ёй быў таксама ў зямлі. Чорны.
    4. Паверхня, плоскасць, на якой мы стаім, па якой рухаемся. [Салдат] ішоў як бы не датыкаючыся зямлі. Самуйлёнак.
    5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-н. уладанні, карыстанні; глеба, якая апрацоўваецца і выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах. Калгасныя землі. Нацыяналізацыя зямлі. Асваенне новых зямель. ▪ Зямля — талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш. Прыказка.
    6. Краіна, дзяржава. За мора, за сіні круты небакрай Лятуць мае думкі цяпер: Там дзесьці далёка шчаслівы ёсць край — Святая зямля СССР. Глебка. Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ужо колькі тысяч год стаіць магіла: У гаршку насення жменю там знайшлі. Багдановіч.
    •••
    Інфузорная зямля — горная парода, якая складаецца з рэштак водарасцей.
    Культурны слой зямлі глядзі слой.
    Сіенская зямля — цёмна-жоўтая фарба, якая скарыстоўваецца ў жывапісе; сіена.
    Ад зямлі не відаць глядзі відаць.
    Бачыць (на тры сажні) пад зямлёй глядзі бачыць.
    Гарыць зямля пад нагамі у каго пра небяспечнае, пагрозлівае становішча для каго-н.
    Гатоў скрозь зямлю праваліцца глядзі гатоў.
    Глядзець у зямлю глядзі глядзець.
    Дастаць (выкапаць) з-пад зямлі глядзі дастаць.
    Загнаць у зямлю глядзі загнаць.
    За трыдзевяць зямель глядзі трыдзевяць.
    З зямлёю (сырою) ажаніцца глядзі ажаніцца.
    Змяшаць з зямлёй глядзі змяшаць.
    Зраўняць з зямлёй глядзі зраўняць.
    Зямлёю пахнуць глядзі пахнуць.
    Калом яму зямля — ужываецца як праклён подламу, шкоднаму чалавеку.
    Легчы ў зямлю глядзі легчы.
    На край зямлі глядзі край.
    Не чуць зямлі пад сабой (над нагамі) глядзі чуць.
    Паміж небам і зямлёй глядзі неба.
    Парыць зямлю глядзі парыць.
    Праваліцца мне скрозь зямлю глядзі праваліцца.
    Пуп зямлі глядзі пуп.
    Соль зямлі глядзі соль.
    Сцерці (змесці) з твару зямлі глядзі сцерці.
    Сядзець на зямлі глядзі сядзець.
    Траціць зямлю пад нагамі глядзі траціць.
    Як з (з-пад) зямлі вырасці (з'явіцца) глядзі вырасці.
    Як (толькі) зямля носіць; каб зямля не насіла каго пра подлага, шкоднага чалавека.
    Як неба ад зямлі глядзі неба.
    Як неба і зямля глядзі неба.
    Як скрозь зямлю праваліўся глядзі праваліцца.
  зямля2, -і, жаночы род
    Даўнейшая назва літары «з».



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com