зямны

тлумачэнне слова:

  зямны, -ая, -ое.
    1. Які мае адносіны да Зямлі1 (у 1 знач.). Зямная кара. Зямное ядро. Зямная вось. Зямны магнетызм.
    2. Звязаны з жыццём і дзейнасцю чалавека. Зямныя турботы. ▪ Настане хвіліна — І хопіць дабра мне зямнога, Ад родных і блізкіх Вазьму ў падарунак нямнога. Тарас. // пераноснае значэнне Звычайны, просты, у параўнанні з кім-, чым-н. ідэальным, узвышаным. Прыродна здаровым, зямным сваім розумам пан Даніла быў цвёрда перакананы, што свет не стаіць на месцы, што ёсць у ім і стаячая вада і плынь. Караткевіч. Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца, маё ўсхвалявала. Гілевіч.
    3. Які мае адносіны да зямлі1 (у 3 знач.). Бярэзнік беластволы пад зарой Звініць, умыты чыстаю расой, Пакуль карэнні п'юць зямныя сокі. Бялевіч.
    4. Які мае адносіны да зямлі1 (у 2 знач.); процілеглае паветраны, водны. — Усё ж на зямлі спакайней, утульней, чымся там, у завоблачных вышынях. Што ні кажы, а я аддаю перавагу звычайнаму зямному транспарту. Лынькоў.
    •••
    Зямны магнетызм глядзі магнетызм.
    Зямны паклон глядзі паклон.
    Рай зямны глядзі рай.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com