іголка

тлумачэнне слова:

  іголка, -і, ДМ -лцы; родны склон множны лік -лак; жаночы род
    1. Прылада для шыцця — тонкі металічны шпень з завостраным канцом і вушкам для ніткі. Кравецкая іголка. Машынная іголка. Мяшочная іголка. Уцягнуць нітку ў іголку. ▪ Ні зямлі, ні каня.. [кравец] не меў, дома сядзеў мала, а паўвека свайго правандраваў па свеце з адмысловай іголкай, шыючы людзям кажухі.. Чорны.
    2. Тонкі металічны стрыжэнь, звычайна з завостраным канцом, рознага прызначэння. Патэфонная іголка. Іголка для падскурных упырскванняў.
    3. Ліст хвойных дрэў і кустоў. Ядлаўцовая іголка. Хвойныя іголкі. ▪ Хвойнік рабіўся ўсё гусцейшым і гусцейшым. Іголкі балюча калолі рукі, твар. Шамякін. // Калючка ў некаторых раслін. Шыпшынавая іголка. Кактусавая іголка.
    4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі.
    5. чаго або якая. Тонкі востры крышталь чаго-н. Іголкі інею. ▪ Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду. Чорны.
    6. звычайна множны лік (іголкі, -лак); пераноснае значэнне Зласлівыя насмешкі, выказванні. Падпускаць іголкі. ▪ — Наогул, Шэмет дзівакаваты чалавек. Ты да яго, бывае, як ватка прыляжаш, а ён да цябе вожыкам, іголкі свае так і садзіць. Лобан.
    •••
    З іголкі — тое, што і з іголачкі (глядзі іголачка).
    Не іголка (у значэнне выказнік) — знойдзецца, не згубіцца.
    Хоць іголкі збірай глядзі збіраць.
    Як іголка ў стозе сена — непрыкметны, якога нельга знайсці. — У горадзе — у натоўпе, дзе снуюць тысячы самых розных, і гарадскіх, і прыезджых, — ты будзеш як іголка ў стозе сена. Мележ.
    Як на іголках — у стане нервовага ўзбуджэння, хвалявання (быць, сядзець і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com