імя

тлумачэнне слова:

  імя, імя і імені, імю і імені, імем і іменем, (аб) імі і імені; множны лік імі і імёны, імяў і імён, імям і імёнам, імямі і імёнамі, (аб) імях і імёнах; ніякі род
    1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні. Даць імя. ▪ Імя ён, меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Якімовіч. Праз нейкі час яму захацелася праведаць імя дзяўчыны, каб ямчэй было з ёю абыходзіцца. Гартны. // Поўная асабістая назва чалавека з імем па бацьку, а таксама яго прозвішчам. Неўзабаве ў кішэні ў Івана Кабушкіна ўжо ляжалі дакументы на імя Аляксандра Бабушкіна. Новікаў. Мужчына назваў сваё імя адразу — Іван Пятровіч Пуліхаў. Мехаў. // Назва прадметаў, жывёл, з'яў, паняццяў. «Першы асоба-казацкі атрад» вырас і набыў паўнагучнае імя — «Першай беларускай партызанскай кавалерыйскай брыгады». Брыль. З маленькага слабенькага некалі шчанючка вырас дужы сабака, з тонкім хвастом, і імя яму даў сам Ігнась. Мурашка.
    2. Вядомасць, папулярнасць, слава. Вучоны з імем. // Пра асобу, якая стала вядомай дзякуючы сваёй дзейнасці ў якой-н. галіне ведаў, тэхнікі, мастацтва. Справа тут, вядома, не толькі ў вялікіх імёнах. Брыль. // (звычайна з азначэннем). Рэпутацыя. Ганьбіць сваё імя.
    •••
    Уласнае імя — слова або спалучэнне слоў, якое з'яўляецца асобнай назвай каго-, чаго-н., напрыклад: Міхась, Мінск, Старыя Дарогі, Белавежская пушча.
    Ад імя каго — па даручэнню каго-н., спасылаючыся на каго-н. Ад імя ўсяго калектыву.
    З імем каго — у гонар чыйго-н. імя рабіць, гаварыць і пад. З імем Леніна ў сэрцах арліных Новы быт мы будуем у краі. Журба.
    Імем каго-чаго уладай, якая належыць каму-, чаму-н. Імем закона.
    Імя каго-чаго — названы ў гонар каго-, чаго-н. Завод імя У.І. Леніна. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
    Імя па бацьку — назва чалавека, якая складаецца з асновы імя бацькі і суфікса -авіч, -евіч, -іч (-оўн, -еўн, -ічн-) і звычайна дадаецца да ўласнага імя.
    Называць рэчы сваімі імёнамі глядзі называць.
    На імя чыё — адрасаваны, прызначаны каму-н. Заява на імя старшыні райвыканкома. ▪ Назаўтра на імя Міхала крывы Пракоп прынёс тэлеграму. Васілевіч.
    У імя каго-чаго (высокі стыль) — у гонар, дзеля, для каго-, чаго-н. У імя дружбы. У імя міру.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com