тлумачэнне слова:
аддалены, -ая, -ае.
1. дзеепрыметнік залежны стан прошлы час ад аддаліць.
2. у значэнне прыметнік Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго-н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі. // Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.
3. у значэнне прыметнік Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.
4. у значэнне прыметнік Які не мае непасрэднай сувязі з чым-н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com