інтарэс

тлумачэнне слова:

  інтарэс, -у, мужчынскі род
    1. Увага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго-, чаго-н. Каб выклікаць у Лаўрэна Карпавіча інтарэс, пачаў [Павел расказваць] аб сваім дзяцінстве. Гроднеў. // Тое, што прыцягвае ўвагу; што-н. цікавае, займальнае. У сяле не меней інтарэсу. Многа спраў чакае вашых рук. Прануза.
    2. звычайна множны лік (інтарэсы, -аў). Імкненні, мэты. Эканамічна, сацыяльна і духоўна разняволены сучасны селянін жыве тымі ж ідэаламі, тымі ж інтарэсамі, што і ўвесь савецкі народ. Машэраў. [Паходня і Марынка] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго. Хадкевіч.
    3. звычайна множны лік (інтарэсы, -аў). Патрэбы, імкненні, неабходнасць у чым-н. Класавыя інтарэсы. Інтарэсы грамадства. // размоўнае слова Дзелавая патрэба, інтэрас (у 1 знач.). — Скажыце, ці можна будзе, назад едучы, да вас заглянуць... інтарэс у мяне ёсць... Гурскі.
    4. Карысць, сэнс. Навуковы інтарэс. Практычны інтарэс. ▪ — Вялікі то мне інтарэс гібець тут з вамі... Лынькоў.
    •••
    Пры сваіх інтарэсах — у тым самым становішчы, з тым, што мелася (астацца, застацца і пад.).
      [Ад лац. interest — мае значэнне, важна.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Адзін школьнік напісаў у сачыненні, што на канікулах хадзіў на Дзень волі — і цяпер ён не школьнік.