рваць

тлумачэнне слова:

  ірваць1 і рваць1, (і)рву, (і)рвеш, (і)рве; (і)рвём, (і)рвяце; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. З сілай выхопліваць, рэзкім рухам вырываць, зрываць. Ножык, шапку з крыкам [людзі] З рук маіх ірвуць. Бядуля. У комінах вятры раўлі да рання, Ірвалі дахі, білі, што ў званы. Астрэйка. // Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.). Ірваць яблыкі. ▪ Нагнуўшыся нізка-нізка, Люба краскі рвала, пляла вяночак. Мурашка. Адам ішоў памалу, .. ірваў жытнія каласы, выбіраў адтуль малочныя зярняткі і дробненька іх перажоўваў. Нікановіч. // Убіраць з поля, вырываючы з коранем (пра лён, каноплі і пад.). На славу вырас даўгунец! Але столькі работы... Закончыць ірваць. Абабіць. Спяшацца слаць. Мыслівец. Лубін ірвалі і вязалі ў снапы. Ермаловіч. // Выдаляць хірургічным шляхам (пра зубы). Ірваць старыя карані.
    2. Рэзкім рухам раздзяляць на часткі; разрываць. Ірваць паперу. Ірваць ніткі. ▪ Да свята пасылку шле дзецям яна, Ірве на ўпакоўку сшытак. Лось. // пераноснае значэнне Спыняць, разрываць (адносіны, сувязі і пад.).
    3. Кусаць, грызці (пра драпежных жывёл). Мурза.. з гучным гаўканнем накінулася на мядзведзя і давай ірваць яго зубамі за заднія ногі. Бядуля. Тарыел убачыў доўгае цела, .. бурую поўсць Мітрафанавага сабакі, які рваў за горла вялікага плямістага звера. Самуйлёнак.
    4. Разбураць, узрываць што-н. з выбухам. Партызанскі атрад «За Радзіму» наносіў удары па ворагу, ірваў чыгункі, граміў гарнізоны паліцыі. Жычка. Лёд ірвуць на Заходняй Дзвіне — Падпіраюць неба слупы ледзяныя. Барадулін. // пераноснае значэнне Рэзка парушаць цішыню, змрок і пад. [Гулкія выбухі] рвалі перадранішнюю цішыню, абуджалі трывогу і смутак. Карпаў.
    5. безасабовая форма; пераноснае значэнне размоўнае слова Імкнуць куды-н., да каго-, чаго-н. Нешта само рвала .. [Кацярыну] наперад. Якімовіч.
    6. размоўнае слова Нарываць. Палец ірве. // безасабовая форма Пра рэзкі, пякучы боль. Зуб ірвала ўсю ноч.
    7. размоўнае слова Хутка і многа рабіць. [Касперскі:] Значыць, будзе [Бондар] з хлебам. Цяпер ён пойдзе рваць! Моцны чалавек! Гурскі. // Хутка, парывіста імчаць, бегчы. Варшаўскі злосна сцёбае пугай жарабца, той з месца рве галопам. Жычка. // Бурна, інтэнсіўна праяўляцца (пра сілы прыроды). Вецер ірве. Бура рве.
    •••
    Ірваць бакі (жываты) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.
    Ірваць горла (глотку) — тое, што і драць горла (глотку) (глядзі драць).
    Ірваць жылы (кішкі, пуп) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.
    Ірваць з зубоў — сілаю адбіраць у каго-н. што-н.
    Ірваць з рук — купляць нарасхват.
    Ірваць на сабе валасы — быць у адчаі; моцна перажываць, дакараць сябе.
    Ірваць на часткі каго — не даваць спакою каму-н., бесперапынна турбуючы справамі, даручэннямі і пад.
  ірваць2 і рваць2, (і)рве; безасабовая форма незакончанае трыванне, каго.
    размоўнае слова Ванітаваць. Галя казінага малака не ела. Як толькі паднясе к роту — ірваць верне. Ермаловіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com