казаць

тлумачэнне слова:

  казаць1, кажу, кажаш, кажа; незакончанае трыванне
    1. што, без дапаўнення і са злучнік «што». Выказваць у вуснай форме якія-н. думкі, меркаванні; расказваць, гаварыць. Казаць праўду. Не казаць ні слова. Казку казаць. ▪ — Што сынку, што? — са слязамі ў вачах казаў.. дзядзька Кандрат. Брыль. — Сымон Чарнюк казаў, што тут скарб захаваны, — пацвердзіў Язэпка. Бядуля. Узяўся за гуж — не кажы, што не дуж. Прыказка. // пераноснае значэнне; каму-чаму. Выклікаць, абуджаць у каго-н. якія-н. пачуцці, думкі. Па адзін бок дарогі стаялі больш елкі, але такія цёмныя і панурыя, што нічога добрага не казалі майму сэрцу. Колас.
    2. безасабовая форма (у форме 3 асоба дзеяслова множны лік). Ходзяць чуткі, пагалоскі; гавораць. І кажуць, ледзь ранак расісты Абудзіць дубровы Палесся, Да сябра свайго сувязіста Той голуб ляціць з паднябесся. Нядзведскі.
    3. Абавязваць, загадваць. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Сумленне кажа рабіць так.
    4. пераноснае значэнне Сведчыць аб чым-н., указваць на што-н. Усмешка гэтая выразна казала аб тым, што Аленка нічога не мела, б, каб паганяцца за Сцёпкам. Колас. Сама [Ліда] і не чула б.., што сушыла смага, што галодная; сама не чула б, дык кажуць аб гэтым грудзі. Брыль.
    •••
    Добра кажаш (у значэнне пабочнае слова) — сапраўды.
    І не кажы(це)! — выражае поўную згоду з гаворачым: так, безумоўна.
    Казань казаць — гаварыць павучальна і дакучліва.
    Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш — загадзя не зрабіўшы, не хваліся.
    Няма чаго казаць — ужываецца для выказвання згоды, салідарнасці з кім-н.: сапраўды, на самай справе.
    Што (тут і) казаць — нічога не скажаш, няма чаго гаварыць; праўда. — Ды што тут казаць, — падтрымаў Макара Аўдзеевіча млынар. М. Ткачоў.
    Што (як) ні кажы — нягледзячы ні на што, як бы там ні было.
    Як кажуць; як той казаў (у значэнне пабочнае слова) — як прынята гаварыць. Пагаварылі крыху ды асталіся, як кажуць, пры сваіх інтарэсах. Бажко. На стале будзе, як той казаў, і паранае, і варанае. Васілёнак.
  казаць2, кажу, кажаш, кажа; незакончанае трыванне, што і чаго.
    размоўнае слова Паказваць. Цяпер на вуліцу і носа не кажы: будуць дражніцца. Сяргейчык.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com