калаціць

тлумачэнне слова:

  калаціць, калачу, калоціш, калоціць; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць, трэсці. Вецер з поўначы дзьме зухавата І калоціць дубы навакол. Астрэйка. Мікола ішоў па вуліцах шпаркімі крокамі, ён не прыслухоўваўся да тых выбухаў, якія ўжо калацілі горад. Якімовіч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Лінейку моцна трэсла і калаціла па разбітыя бруку, і Іліко трымаўся за жалезную парэнчу з усяе моцы. Самуйлёнак. // Трасучы дрэва, выклікаць ападанне пладоў. Калоціць яблыкі.
    2. Выклікаць дрыжыкі, азноб (пра холад, ліхаманку, страх і пад.). Салдаты бялелі ад страху, у спякотны летні дзень многіх пачала калоціць ліхаманка. Шамякін. Барыс адступае, і ўраз холад і гарачыня пачынае калоціць яго цела. Мікуліч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне [Надзю] калаціла і ад холаду, і ад жудасці, і ад нецярплівасці. Бураўкін. // пераноснае значэнне Пазбаўляць ранейшага спакою, выклікаць змены. Рэвалюцыйныя буры калоцяць вёску, усё — і маёмасць, і жыццё — ставіць селянін на карту, абы здабыць волю. Кучар.
    3. размоўнае слова Рабіць вобыск, допыты, выклікаючы страх, трывогу. Расказала [бабка] і пра стажок і пра дзедаву бяду, пра ўварванне ў хату сярод ночы палякаў. Як іх тады калацілі, як трэслі! Колас.
    4. размоўнае слова Узмахваючы, трасучы чым-н., ачышчаць ад чаго-н. Калоціць палавікі. // Атрасаць салому на кулі. На хляве пачала аплываць страха — трэба калоціць кулі, папраўляць. Скрыган.
    5. размоўнае слова Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай. Калоціць зацірку.
    6. і без дапаўнення размоўнае слова Часта і моцна стукаць, удараць. [Дзверы] ні з месца, як моцна ні калацілі па іх дзесяткі чалавечых рук. Лынькоў. // Наносіць удары, біць. Надзя з прытворнай злосцю накінулася на .. [Юру], пачала калоціць кулачкамі па спіне. Бураўкін.
    •••
    Калаціць кішэні — тое, што і трэсці кішэні (глядзі трэсці).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com