тлумачэнне слова:
калода1, -ы, ДМ -дзе, жаночы род 1. Кароткае тоўстае бервяно. [Мядзведзіца] пераварочвала старыя, трухлявыя калоды, заваленыя бураломам, і ў чорнай вільготнай глебе заўсёды знаходзіла пад імі мноства тлустых лічынак, чарвей і слімакоў. В. Вольскі. Калоды звязалі браты адну з адной і зрабілі моцны плыт. Якімовіч. // Абрубак тоўстага бервяна, прыстасаваны для якіх-н. гаспадарчых або бытавых патрэб. [Гаспадар] сядзеў у адной бялізне на калодзе перад лямпаю і круціў папяросу. Чорны. У дашчанай майстэрні Ігнась з грукатам і лёскатам выпростваў на калодзе вялікія лісты бляхі. Мурашка. // пераноснае значэнне размоўнае слова пагардлівае Пра непаваротлівага, нязграбная чалавека. 2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва. Пасека, якая налічвала не больш дваццаці вулляў, старасвецкіх калод, знаходзілася за садам і ўпіралася ў малады сасняк. Пестрак. Старасвецкі гэты вулей — выдзеўбаную дубовую калоду — прывыклі бачыць на сасне. Навуменка. ••• Цераз пень калоду глядзі пень. калода2, -ы, ДМ -дзе, жаночы род Камплект ігральных карт. [Ліза і Наталля] дасталі з-за люстэрка растрыбушаную, як вага, калоду карт і варажылі. Чорны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com