тлумачэнне слова:
каляндар, календара, мужчынскі род 1. Даведачнае выданне ў выглядзе кнігі, брашуры ці асобных лістоў друкаванага матэрыялу, якое змяшчае паслядоўны пералік дзён, тыдняў і месяцаў года з абазначэннем памятных і святочных дат, звычайна з тэкстам. Насценны каляндар. Адрыўны каляндар. // Спецыяльнае даведачнае выданне, у якім у храналагічным парадку даюцца звесткі з той або іншай галіны жыцця, ведаў. Каляндар прыроды. Каляндар школьніка. Каляндар жанчыны. 2. Сістэма лічэння дзён у годзе. Рэформа календара. 3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці. Вытворчы каляндар. Каляндар спаборніцтваў. ••• Грыгарыянскі каляндар — сістэма летазлічэння, уведзеная ў 1582 г. пры папе Грыгорыі XIII замест юліянскага календара, або т. зв. старога стылю. Юліянскі каляндар — сістэма летазлічэння, уведзеная ў 46 г. да н. э. рымскім імператарам Юліем Цэзарам. [Лац. calendarium.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com