тлумачэнне слова:
камедыя, -і, жаночы род 1. Драматычны твор з вясёлым жыццярадасным або сатырычным сюжэтам. Сатырычная камедыя. Пісаць камедыі. // Спектакль або кінафільм па сцэнарыю такога твора. 2. пераноснае значэнне Пра смешнае, забаўнае здарэнне. [Міколка] успомніў ноч і пусціўся ў рогат. — Цяпер будзе камедыя... вось заскачуць немцы, калі даведаюцца... Лынькоў. 3. пераноснае значэнне Крывадушныя паводзіны, прытворнае разыгрыванне якой-н. сцэны, ролі з пэўнай мэтай. Багушэвіч падкрэсліваў, што царскі суд — гэта страшна ілжывая камедыя. Ларчанка. Сваёй камедыі сыграўшы ролі, Міністры сталі ў строй гарадавых. Глебка. ••• Камедыя масак — італьянская народная камедыя эпохі Адраджэння з тыповымі дзеючымі асобамі (маскамі), традыцыйным сюжэтам, але імправізаваным тэкстам. Камедыя характараў — камедыя, у якой паказваюцца галоўным чынам характары людзей. Ламаць (разыгрываць) камедыю глядзі ламаць. [Грэч. kōmōdia.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com