тлумачэнне слова:
камера, -ы, жаночы род 1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах. Камера хавання. Камера ручной паклажы. Адзіночная турэмная камера. Дэзінфекцыйная камера. ▪ Саўка ляжаў і думаў.. Успомнілася камера допыту, следчыя і страшны Адольф. Колас. 2. Ізаляваная, пустая ў сярэдзіне частка якога-н. прыбора, машыны, збудавання, якая црызначаецца для пэўнай аперацыі. Камера ў рухавіку ўнутранага згарання. Камера шлюза. ▪ Пад адной з тэрмічных печаў — вялізных чатырохкутных памёр на жалезных высокіх слупах — стаяла нагружаная распаленымі адліўкамі ваганетка. Карпаў. // Унутраная частка фатаграфічнага апарата, у якую ўстаўляецца пласцінка або плёнка. 3. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам. Камера футбольнага мяча. Аўтамабільная камера. ••• Скрытая камера — здымка кіна- ці фотаапаратам, калі той, каго здымаюць, не ведае аб гэтым. [Лац. camera.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com