адзін

тлумачэнне слова:

  адзін, аднаго, мужчынскі род; адна, адной (аднае), жаночы род; адно, аднаго, ніякі род; адны, -ых; лічэбнік колькасны лічэбнік
    1. Лік. Адзін плюс два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай «1». Адзін метр. Адзін кілаграм. Адна кніга. ▪ У хаце быў я адзін, бацька і маці пайшлі на радзіны да Нічыпара, у яго нарадзіўся сын. Кулакоўскі. Сем раз адмерай, адзін — адрэж. Прыказка. / у значэнне назоўнік адзін, аднаго, мужчынскі род; адна, адной (аднае), жаночы род Пра чалавека. Сямёра аднаго не чакаюць. Прыказка. Адзін і пры месяцы робіць, а другі і пры сонцы спіць. Прыказка.
    2. у значэнне прыметнік Без іншых, асобна ад іншых, у адзіноце. Распусціўшы сучча У глухім прыволлі, Сам адзін расце ён [дуб] На далёкім полі. Купала. Дзед Талаш ізноў адзін і ў паходзе. Колас. Даспявае маліна У зялёным садку; Ходзіць красна-дзяўчына Адна па цяньку. Куляшоў. [Славіку] сапраўды ў той міг нясцерпна хацелася падхапіць.. [Машу] на рукі і панесці ў невядомую даль, ад людскіх вачэй, дзе б яны маглі застацца адны. Шамякін. // Пусты, пакінуты, адзінокі. Думаў дзед і пра сваю хату, што праз колькі дзён застанецца адна без гаспадароў. Колас. [Прамоўца:] — Вы будзеце не адны: шмат, кажу, такіх ёсць. Маўр. // Тое, што ёсць, без наяўнасці чаго-н. другога. Аб адной вадзе сыт не будзеш. Прыказка.
    3. у значэнне прыметнік Ніхто іншы або нішто іншае, акрамя названага тут. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. Бядуля. / У спалучэнні з выдзяляльна-абмежавальнай часціцай «толькі». Адно толькі стажарышча, прысыпанае снегам, чарнелася засохлымі дубовымі галінамі. Колас. І кожны, хто мяне спытае, Начуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык! Купала. // Ужываецца для выдзялення і ўзмацнення значэння таго слова, да якога адносіцца. Зямля мая савецкая, нідзе я Такой красы і велічы не бачыў. Ты ў нас адна, адна такая ў свеце. Панчанка. У бацькі твар зрабіўся дробны, высах і пажаўцеў. Пальцы тонкія і вострыя — адны косці. Бядуля. / у значэнне назоўнік адно, аднаго, ніякі род Пра яго мы ведаем адно: ён быў студэнтам.
    4. у значэнне прыметнік Той самы, тоесны; аднолькавы. Стаяць на адным месцы. ▪ І песня нейкая жывая У дружны тон адзін спявае І з гэтым небам і зямлёй. Колас. Коні розных касцей, Стрэльбы розных гатункаў, Толькі людзі па веры І гарту адны. Броўка. / У спалучэнні са словамі «і той», «і тая», «і тое», «і тыя». Адзін і той чалавек. Адна і тая песня. Адно і тое пытанне. Адны і тыя падзеі. / у значэнне назоўнік адно, аднаго, ніякі род Гаворыць адно і тое. ▪ Куды ні глянь — адно і тое: Усюды стрэльбы і «шнуры» — Стаяць па пары і па трое На скрыжаваннях «каўняры». Колас.
    5. у значэнне прыметнік Суцэльны, непадзельны, адзіны. Пераблытаны галіны У адзін [ш]алаш жывы. Колас. [Кулямётчык] ляжаў.. і здаваўся адным целам з кулямётам. Лынькоў. / у значэнне назоўнік адно, аднаго, ніякі род [Коркія:] — Вы ведаеце, што азначае сіла ўсяго працоўнага народа, з'яднаная ў адно?! Самуйлёнак.
    6. у значэнне займеннік З прыназоўнікам «з» ужываецца для выдзялення асобы, прадмета, з'явы і пад. або некалькіх асоб, прадметаў з якой-н. катэгорыі, асяроддзя, раду. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае. Крапіва. Спачатку Лясніцкі меркаваў, што здраднік — адзін з гэтых шаснаццаці. Шамякін.
    7. у значэнне прыметнік У спалучэнні з «другі» ужываецца пры пералічэнні, проціпастаўленні шэрагу прадметаў, з'яў, асоб. Праходзіць момант, адзін і другі, праходзяць хвіліны нясцерпнай цішыні. Колас. Адзін чалавек — высокі, з густой барадой, другі — зусім яшчэ малады хлопец. Чорны. / у значэнне назоўнік адзін, аднаго, мужчынскі род; адна, адной (аднае), жаночы род; адно, аднаго, ніякі род Гаварыць адно, а думаць другое. Адно другому не замінае. // у значэнне лічэбнік парадкавы лічэбнік Першы з пералічаных прадметаў, з'яў, асоб і пад. Адзін жаўнер сядзеў на санях і таптаў сена, другі падаваў яго бярэмямі, а трэці разбіраў стажок. Колас. Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў. Прыказка.
    8. у значэнне прыметнік У спалучэнні з «другі» ужываецца пры супастаўленні якіх-н. якасцей, уласцівасцей, дзеянняў і пад., якія, мяняючыся, робяць прадмет, асобу, з'яву і пад. іншымі. Адна справа — паэзія, другая — проза.
    9. у значэнне неазн. займеннік Якісьці, нейкі. [Дзядзька:] — На вайне гэта было.. Фарсіравалі мы адну раку на Палессі. Корбан. Адзін багаты пан вельмі любіў слухаць казкі. Якімовіч. [Гарлахвацкі:] Што ж гэта за выкапень? [Туляга:] Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны. Крапіва.
    •••
    Адзін-адзінокі — які жыве ў адзіноце, не знаючыся ні з кім.
    Адзін-адзінюткі — абсалютна адзін. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе. Чорны.
    Адзін-адным (адна-адною, адно-адным) — зусім адзін (адна, адно). Хіба ўсе павыміралі, а ён адзін-адным астаўся. Бядуля.
    (Адзін) бог ведае глядзі бог.
    Адзін другога варты — пра людзей, якія ў аднолькавай ступені маюць адмоўныя якасці, рысы.
    Адзін душою — толькі адзін, больш нікога; без блізкіх. [Пракоп] адзін душою, што ён будзе рабіць, калі не прыйдзе сын? Баранавых.
    Адзін за адным; адзін за другім — услед, па чарзе, паслядоўна. Паказаліся адзін за адным, з брызентавымі кузавамі і акенечкамі ў іх, два грузавікі. Янкоўскі.
    Адзін канец глядзі канец.
    Адзін крок глядзі крок.
    Адзін на адзін — а) тое, што і з вока на вока; сам-насам; б) без удзелу іншых. Вечар быў позні, партызаны разышліся па зямлянках, і яны [Цярэшка і Уладзік] засталіся адзін на адзін. Краўчанка. У кабінеце яны былі адзін на адзін. Гроднеў.
    Адзін пад адзін (адна пад адну, адно пад адно) — усе роўныя па росту, па сіле.
    Адзін пад адным — адзін за другога меншы (пра дзяцей).
    Адзін перад адным (адна перад адной, адно перад адным) — не адстаючы, спаборнічаючы. Салому цяпер скідалі проста на ток, рабіць было лёгка, усе трое як бы хваліліся адзін перад адным. Мележ.
    Адзін пры адным (адна пры адной, адно пры адным) — вельмі блізка, побач, шчыльна, густа. Бязвусыя чатырохкантовыя каласы ў паўтары далоні велічынёй стаялі адзін пры адным. Краўчанка.
    Адзін у адзін (адна ў адну. адно ў адно) — адборныя, падабраныя па аднолькавая велічыні, якасці. Кідаліся ў вочы, распальвалі апетыт белыя грыбкі, адзін у адзін, маленькія, цвёрдыя. Шамякін.
    Адзін час глядзі час.
    Адзін чорт глядзі чорт.
    Адзін як кол; адзін як колас; адзін як палец; адзін як пень — адзінокі, зусім адзін.
    Адна нага тут, другая там глядзі нага.
    Адна (толькі) назва глядзі назва.
    Адна трасца глядзі трасца.
    Адна, як былінка ў полі — толькі адна, больш нікога; без блізкіх.
    Аднаго поля ягадкі глядзі ягадка.
    Аднаго разу глядзі раз.
    Адно за адным — пра шэраг падзей, непрыемнасцей і пад., якія ідуць адна за другой.
    Адно што — толькі. Не вераць сябрукі, чаму ён з сіняком, — На довады — адно што рагаталі. Корбан.
    Адной нагой у магіле (стаяць) глядзі нага.
    Адны гады; у адных гадах глядзі год.
    Адны косці глядзі косць.
    Адным вокам (глянуць, паглядзець, зірнуць і пад.) глядзі вока.
    Адным вухам чуць глядзі чуць.
    Адным дыхам (духам) глядзі дых.
    Адным заходам глядзі заход.
    Адным махам; за адным махам глядзі мах.
    Адным мірам мазаны глядзі мазаны.
    Адным словам глядзі слова.
    За адным — за адным разам.
    За адным скрыпам глядзі скрып.
    Іграць у адну дудку глядзі іграць.
    На адзін зуб глядзі зуб.
    На адзін капыл глядзі капыл.
    На адзін лад глядзі лад.
    На адзін манер глядзі манер.
    На адзін твар глядзі твар.
    На адной назе глядзі нага.
    Па адным — не ўсе разам, адзін за адным.
    Пад адным дахам глядзі дах.
    Ставіць на адну дошку глядзі ставіць.
    Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень глядзі стрыгчы.
    У адзін голас глядзі голас.
    У адзін міг (момант, імгненне) глядзі міг.
    У адно слова глядзі слова.
    У адной меры глядзі мера.
    У адну дарогу глядзі дарога.
    У адных гадах глядзі год.
    Усе да аднаго — абсалютна усе.
    (Усе) як адзін — усе аднадушна; усе да аднаго. Возьмуць стрэльбы самі, як адзін паўстануць на ворагаў. Купала.
    Усё адно — ніякай розніцы, аднолькава.
    Усё (усе) на адзін капыл глядзі капыл.
    Як адну капейку глядзі капейка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com