тлумачэнне слова:
канец, -нца, мужчынскі род 1. Мяжа, край, апошняя кропка працягласці ў прасторы чаго-н., а таксама прылягаючая да іх частка; процілеглае пачатак. Канец палкі. Канец вёскі. ▪ Зазер'е — сяло вялікае. Адзін канец яго ўпіраецца ў возера, а другі хаваецца ў лесе. Ваданосаў. Адам рэзаў у хлеўчуку дровы. Прывітаўшыся, Мікола падхапіў другі канец лучковай пілы і моўчкі пачаў дапамагаць. Якімовіч. 2. Апошні момант чаго-н., што мае працягласць у часе, а таксама час, звязаны з гэтым момантам. Канец дня. Канец года. ▪ Быў канец верасня, і маладыя бярозкі на ўзлессі стаялі ў залатым убранні. Шамякін. [Рыгорку] было вельмі сорамна, ён ледзь дасядзеў да канца заняткаў. Колас. // Завяршэнне, заканчэнне (справы, дзеяння і пад.). Маці патроху тлумачыла Юльцы велізарную кнігу жыцця — гэту мудрую рэч, якую чытаеш-чытаеш і ніколі да канца не даходзіш. Бядуля. 3. размоўнае слова Смерць, гібель. Жарабец мог з маху ўдарыць сані аб сасну ці аб валун, тады дзяўчыне — канец! Карпюк. Хадзілі чуткі, што скора прыйдзе свабода і буржуям будзе канец. Лынькоў. 4. Вяроўка, канат, якія служаць для прычалу суднаў. — Гэй, на беразе! — данёсся хрыплаваты голас з мора. — Прымайце канец! Самуйлёнак. 5. толькі множны лік (канцы, -оў). спецыяльны тэрмін Астатні нітак асновы, якія не могуць быць датканы і адразаюцца ад палатна. ••• Аддаць канцы глядзі аддаць. Адзін канец — усё роўна, няхай будзе так. Без канца — вельмі доўга, вельмі многа, бесперапынна. Да канца — цалкам, поўнасцю. Да канца дзён (сваіх) — да самай смерці. Звесці канцы з канцамі глядзі звесці. Знайсці канец (канцы) глядзі знайсці. З усіх канцоў — адусюль, з розных напрамкаў (сысціся, з'ехацца і пад.). Канца (канца-краю) не відаць (няма) глядзі відаць. Канца-меры няма глядзі няма. Канцы з канцамі не сходзяцца — а) няма ўзгодненасці, адпаведнасці паміж рознымі часткамі, старанамі чаго-н.; б) у каго не хапае каму-н. чаго-н. на ўвесь вызначаны перыяд. Канцы прыйшлі каму — наступіла смерць. Канцы ў ваду — ніякіх слядоў (злачынства, правіннасці) не засталося. На благі канец — пра бязвыхаднае, цяжкае становішча. Не з таго канца — не так, як патрэбна (рабіць, пачынаць што-н.). Падбіць канцы глядзі падбіць. Пад канец — пры заканчэнні. Палка з двума канцамі глядзі палка. У два канцы — туды і назад (ехаць, ісці і пад.). Хаваць канцы глядзі хаваць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com