адзіны

тлумачэнне слова:

  адзіны, -ая, -ае.
    1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха. ▪ Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я. Колас. А быць можа — хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая. Гілевіч.
    2. Цэлы, непадзельны; з'яднаны. Адзіная сям'я народаў. ▪ Партыя, урад наш — мы ўсе адзіны. Колас. Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з'яўляецца героем «Векапомных дзён». Дзюбайла.
    3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванне Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва. ▪ Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з'яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт. «Звязда». Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі нешта выглядае як качка, плавае як качка і кракае як качка, то давайце не будзем рабіць паспешных высноў і падумаем, каму гэта выгадна.