капацца

тлумачэнне слова:

  капацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне, у чым.
    1. Капаючы, разграбаючы, рыцца ў чым-н. рыхлым, сыпкім. На дарозе ў пяску капаліся нейчыя куры. Рылько. За плотам пад сцяной капаўся ў снезе стары. Карпюк. // размоўнае слова Перакладваючы, перабіраючы, шукаць што-н. Капацца ў паперах. Капацца ў кішэні. ▪ Дзяўчаты тэрмінова шылі сабе нейкія старамодныя сукенкі, хлопцы капаліся ў старых бацькоўскіх скрынях у пошуках доўгіх да пят паляшуцкіх дзедаўскіх світак і кажухоў. Краўчанка. // пераноснае значэнне Дэталёва, па дробязях аналізаваць, абдумваць што-н., унікаць у што-н. Капацца ў душы. ▪ Сяльчонку не захацелася далей капацца ў гэтай старой гісторыі. Асіпенка.
    2. размоўнае слова Займацца якой-н. карпатлівай справай, рабіць што-н. марудна, няўмела; важдацца. [Туляга:] Ваша праца пасоўваецца. Аляксандр Пятровіч. [Гарлахвацкі:] А іменна? [Туляга:] Матэрыялы падбіраю. [Гарлахвацкі:] Доўга капаецеся. Крапіва. [Жонка] капалася каля прыпечку. Бядуля.
    3. Паддавацца капанню. Пад пластом шчэбню была мяккая зямля і капалася лёгка, хутка. Краўчанка.
    4. залежны стан да капа́ць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com