капаць

тлумачэнне слова:

  ка́паць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Падаць каплямі. Зямля была мокрая, з дрэў капала вада. Маўр. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Удзень капала са стрэх, у зацішку зусім па-веснавому прыгравала сонца. С. Александровіч.
    2. Ліць, наліваць каплямі. Капаць лякарства. // Разліваць каплі чаго-н. на што-н. Капаць салам на настольнік.
    3. пераноснае значэнне; на каго. размоўнае слова Даносіць, нагаворваць. Капаць на суседзяў.
    •••
    За каўнер не капае — няма падстаў спяшацца; паспеецца.
    Капаць на мазгі каму — настаўляць, навучаць.
  капа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незакончанае трыванне, што.
    1. Пераварочваючы і разбіваючы верхні слой глебы (звычайна лапатай), размякчаць, рыхліць зямлю; ускопваць. Капаць агарод. ▪ Хлапчукі капалі зямлю і насілі перагной. Васілевіч. // Выбіраючы, выкідваючы зямлю, рабіць паглыбленне. Капаць яму. ▪ Дзесяткі і сотні тысяч жыхароў сталіцы, пачалі капаць акопы, супрацьтанкавыя равы, будаваць надаўбні, каб перагарадзіць ворагу дарогу да сталіцы. Паслядовіч.
    2. Выконваць, даставаць што-н. з зямлі. Капаць бульбу. ▪ Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне. Якімовіч. // Рыючы зямлю, здабываць каштоўныя пароды, карысныя выкапні, мінералы. Капаць гліну. ▪ [Эдвард Лявэр] з самых малых год сваіх капаў жалезную руду. Чорны.
    •••
    Капаць магілу (яму) каму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com