тлумачэнне слова:
капітан, -а, мужчынскі род 1. Афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас, да капітана, камандзіра роты. Шамякін. 2. Начальнік, камандзір судна. Капітан карабля. ▪ — Вось падыходзіць да мяне капітан і пытае: «Як вы думаеце, дарагі Тапурыя, не будзе непагоды сёння на моры?» Самуйлёнак. 3. Кіраўнік спартыўнай каманды. Капітан футбольнай каманды. ••• Капітан-лейтэнант — афіцэрскае званне ў ваенна-марскім флоце, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. Капітан 3-га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітан-лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. Капітан 2-га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 3-га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне. Капітан 1-га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 2-га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне. [Фр. capitaine.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com