тлумачэнне слова:
капля, -і; родны склон множны лік -пель; жаночы род 1. Невялічкая акруглая часцінка якой-н. вадкасці; кропля. Капля расы. Каплі поту на твары. ▪ З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Капля слёз на зрэбнай кашулі Здавалася капляй крыві. Чарот. 2. толькі множны лік (каплі, -пель). Разведзенае на чым-н. лякарства, якое прымаецца па пэўнай колькасці такіх часцінак. Сардэчныя каплі. Мятныя каплі: Выпіць капель. 3. пераноснае значэнне; толькі адзіночны лік, чаго. размоўнае слова Самая нязначная колькасць чаго-н. Газы ў лямпе засталася адна капля. // у значэнне прыслоўе каплю. Зусім нямнога, чуць-чуць. Удзяліць каплю ўвагі. ••• Да (апошняй) каплі — усё без астатку (выпіць, расходаваць і пад.). Да апошняй каплі крыві — ахвяруючы ўсім, не шкадуючы жыцця (змагацца, біцца, абараняцца і пад.). Капля за капляй — паступова, патрошку. Капля ў каплю — абсалютна, поўнасцю (падобен, супадае і пад.). Капля ў моры — вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым-н. вялікім. Ні каплі — ніколькі, ані. Ні каплі ў рот не браць глядзі браць. Як дзве каплі вады — абсалютна, поўнасцю (падобен, супадае і пад.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com