тлумачэнне слова:
капыл, -а, мужчынскі род 1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Каб абутак шыць па мерцы: не вялікі, не малы, Прымяраеш, круціш-верціш — Падбіраеш капылы. Непачаловіч. Я па-суседску часта забягаў паглядзець, як Пятро сукаў дратву, як ён нацягваў на капыл выцяжкі. Сабаленка. 2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы. Колас. [У зямлянцы Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі..: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы. Лынькоў. ••• Гнуць на свой капыл глядзі гнуць. І з капылоў далоў глядзі далоў. На чый капыл — чыім-н. спосабам, на чый-н. манер (рабіць, раўняцца і пад.). Усё (усе) на адзін капыл — аднолькава, аднолькавымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com