тлумачэнне слова:
карта, -ы, ДМ карце; родны склон множны лік карт; жаночы род 1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні або яе часткі з пераважным улікам тых або іншых спецыяльных прымет. Геаграфічная карта. Тапаграфічная карта. Лінгвістычная карта. // Чарцёж зорнага неба або паверхні планеты. Астранамічная карта. Карта Месяца. 2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей. Калода карт. Тасаваць карты. Казырная карта. // множны лік (карты, карт). Гульня пры дапамозе такіх лісткоў. Гуляць у карты. ▪ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч. 3. Ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі. Санаторная карта. Тэхналагічная карта. ••• Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены абрысы вадаёмаў і сушы без назвы іх. Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў. Сінаптычная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены звесткі аб надвор'і, атрыманыя адначасова ў розных месцах (служыць для прадказання надвор'я). Зблытаць карты глядзі зблытаць. (І) карты ў рукі каму — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н. Карта (стаўка) біта — пра чый-н. пройгрыш, правал. Раскрыць карты глядзі раскрыць. Скласці карты глядзі скласці. Ставіць на карту глядзі ставіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com