тлумачэнне слова:
карыстацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне, чым. 1. Выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Каля дому быў яшчэ невялікі кавалак зямлі, якім, за адсутнасцю гаспадароў сядзібы, карыстаўся адзін з суседзяў. Самуйлёнак. Кнігамі асокінскай бібліятэкі Карніцкі карыстаўся даволі часта. Паслядовіч. // Прымяняць што-н. як прыладу, сродак. Карыстацца новым абсталяваннем. Карыстацца прагрэсіўнымі метадамі. ▪ У гутарцы [Казімір] любіў карыстацца мясцовымі народнымі прымаўкамі. Пестрак. 2. Выкарыстоўваць што-н. у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду, карысць з чаго-н. Карыстацца момантам. Карыстацца людской дабратой. ▪ Рыначнай мітуснёй часта карысталіся і падпольшчыкі. Новікаў. 3. Мець што-н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.). Карыстацца папулярнасцю. ▪ Насця Рагіна карысталася славай прыгажуні на ўвесь сельсавет. Шамякін. Нягледзячы на тое, што Макар быў прыгожы хлопец, ён поспехам не карыстаўся. Бядуля.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com