тлумачэнне слова:
каша, -ы, жаночы род
1. Густая страва з круп, звараных у вадзе або малацэ. Ячная каша. Манная каша. ▪ Марына паставіла талерку прасянай кашы на малацэ, жоўтай, .. з салодкім пахам. Ермаловіч. Кашы маслам не сапсуеш. Прыказка. // Страва з тоўчанай варанай бульбы. Бульбяная каша.
2. пераноснае значэнне Разрэджаная маса чаго-н., падобная з выгляду на гэту страву. Вада шырока разальецца, І снег на кашу пабярэцца. Колас. Пад нагамі чвякала каша з мокрага снегу і гразі. Курто.
3. пераноснае значэнне Беспарадак, неразбярыха, калатня. Ён здзіўляўся таму, што жывым і цэлым выбраўся з усёй гэтай кашы. Лынькоў. — От каб цяпер наляцелі самалёты, нарабілі б кашы, — сказаў Шыманскі. Гурскі.
•••
Бярозавая каша — розгі.
Даць бярозавай кашы каму глядзі даць.
Заварылася кашы — пачалася якая-н. непрыемная, заблытаная, клапатная справа.
Заварыць кашу глядзі гаварыць.
Каша ў галаве чыёй, у каго — хто-н. блытана разважае, не мае яснасці ў разуменні чаго-н.
Кашы не зварыш з кім глядзі зварыць.
Мала кашы еў (з'еў) глядзі есці.
Хапіць шылам кашы глядзі хапіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com