кідацца

тлумачэнне слова:

  кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незакончанае трыванне
    1. Мітусліва рухацца. [Карась] кідаўся па днішчы лодкі і зяхаў жабрамі. Лобан. // Рассыпацца, разбягацца (пра многіх). Жывёла кідаецца ў бакі, топча спелае жыта. Паўлаў.
    2. размоўнае слова Жыць у беднасці, горы; перабівацца. Кідаецца, б'ецца Сцяпан: і ў сваёй гаспадарцы ўсё перарабіць і на людзей, як вол, варочае. Чарнышэвіч. // Гадавацца без патрэбных умоў, без належнага догляду. Дома дзед і бабка не вельмі былі рады лішняму роту, але ўжо калі з'явіўся чалавек на свет, дык нічога не паробіш, як-небудзь няхай кідаецца. Астрэйка.
  кіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незакончанае трыванне
    1. Кідаць у каго-, што-н. чым-н. або адзін у аднаго. Кідацца снежкамі. ▪ Між парт гойсалі вучні, кідаліся шапкамі. С. Александровіч. // пераноснае значэнне Не даражыць кім-, чым-н. Кідацца грашамі. ▪ [Наталля:] Харошыя людзі не так часта трапляюцца, каб імі кідацца. Крапіва.
    2. Спешна накіроўвацца, бегчы куды-н., да каго-, чаго-н. Выскаквалі з двароў дзеці, стрымгалоў кідаліся да калёс, крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў. Шэсць чалавек на конях кідаюцца на дарогу ў бок лясоў. Чорны. // Парывацца, імкнуцца да каго-н. з якімі-н. пачуццямі. Кідацца на шыю. ▪ Шалёхін парывіста ўстае, кідаецца да дзеда Талаша. Колас. // Нападаць, накідвацца на каго-, што-н. Сабака кідаецца на незнаёмага. ▪ Заўважыў Патапавіч вулей таму, што гулі пчолы і падчас кідаліся на чалавека. Кулакоўскі. // З прагнасцю брацца, прымацца за што-н. Кідацца на ежу. ▪ — Здавалася б, адпачываць трэба, а ён кідаецца, як галодны, на работу. Чыгрынаў.
    3. Тое, што і кідацца (у 1 знач.). Кідацца ў гарачцы. Кідацца ў сне.
    4. (з інфінітыў і са словамі, якія абазначаюць дзеянне). Паспешліва, імкліва пачынаць якое-н. дзеянне. Кідацца дапамагаць. Кідацца ў спрэчку. ▪ [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца. М. Стральцоў.
    5. размоўнае слова Скакаць, падаць уніз. Мужчыны распраналіся ў лесе, пад дубамі, і з высокага абрыву кідаліся ў ваду. Шамякін. // Імкліва садзіцца, класціся. Рыгор кідаўся ў падушку і засыпаў. Гартны. [Коля] усх[оплі]ваўся, а пасля зноў кідаўся на ранейшае месца. Чорны.
    6. залежны стан да кідаць (у 1, 2 знач.).
    •••
    Кідацца словамі — гаварыць неабдумана, не адказваючы за свае словы.
    Кідацца ў абдымкі да каго — наладжваць блізкія сяброўскія адносіны з кім-н., выяўляць асаблівую прыхільнасць да каго-н.
    Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць нязгоду, незадавальненне.
    Кідацца ў вочы — прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным.
    Кідацца ў істэрыку — выяўляць ва ўчынках і ў паводзінах вялікую нястрыманасць, узбуджанасць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com