тлумачэнне слова:
кі́пець, -пця, мужчынскі род размоўнае слова Тое, што і кіпцюр. кіпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; незакончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Бурліць, клекатаць ад пары, якая ўтвараецца пры награванні (пра вадкасці). У адным катле варыўся абед, у другім цэлы дзень кіпела вада. Чорны. / Пра пасудзіну, у якой кіпіць вадкасць. Чайнік кіпіць. Кіпіць самавар. // Даходзіць да стану кіпення; закіпаць. Вада кіпіць пры 100° па Цэльсію. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне; ад чаго і без дапаўнення Бурліць, віраваць, клекатаць (пра вадкасці ў халодным стане). Вада аж кіпела ад рыбы. Хомчанка. Закутае ў суровы камень кіпела возера, як вір. Машара. // Іскрыцца, пеніцца (пра віно, піва). 3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Мітусліва рухацца, кішэць (пра мноства жывёл, насякомых і пад.). У рэчцы і лужынах рыба кіпела, як у катле. Бядуля. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Чаек навокал аж кіпела. Карпаў. 4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Праяўляцца, развівацца бурна, з сілай (пра пачуцці, перажыванні, думкі і пад.). Злосць кіпела. ▪ Думкі кіпяць, блытаюцца. Пянкрат. // Адбывацца, працякаць ажыўлена, імкліва, бурна (пра якую-н. дзейнасць, падзею). Вой кіпеў. ▪ Работа цяпер кіпела: малоў млын, бровар гнаў спірытус, у гумнах ішла малацьба. Чарнышэвіч. Пасля мітынгу настаўнікі едуць прыгарадным цягніком у горад, дзе яшчэ кіпіць, бушуе вясновае сонечнае свята. Няхай. 5. пераноснае значэнне; чым і без дапаўнення Быць узбуджаным, ахопленым якім-н. пачуццём. Карызна кіпеў шалёным абурэннем, перамяшаным з злараднасцю. Зарэцкі. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне У Максіма кіпела на душы. Шамякін. // Працаваць многа, напружана, энергічна. — Іншы раз думаеш: кінь ты, Тарас, усё, пажыві спакойна. Не магу. Прывык кіпець. Асіпенка. ••• Кроў (у жылах) кіпіць глядзі кроў. Як у катле (гаршку) кіпець — пра мітуслівы бесперапынны рух каго-, чаго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com