кішэня

тлумачэнне слова:

  кішэнь і кішэня, -і, жаночы род
    1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай. Бакавая кішэнь. Нагрудная кішэнь. ▪ Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярнят грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. Дуброўскі.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Дабрабыт, багацце, грошы. Проста дзіва, як «клапоцяцца» рускія міністры аб кішэні [паноў] фабрыкантаў! Ленін. Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небяспека. Маўр.
    3. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.
    4. спецыяльны тэрмін Пра паглыбленне, выемку ў чым-н. Кішэнь раны. Кішэнь тоўстай кішкі.
    •••
    Біць па кішэні глядзі біць.
    Вецер гуляе ў кішэні глядзі вецер.
    За словам (па слова) у кішэнь не лазіць глядзі лазіць.
    Класці (сабе) у кішэню глядзі класці.
    Набіць кішэнь глядзі набіць.
    Не па кішэні каму — занадта дорага для каго-н.
    Пустыя кішэні ў каго — пра беднага чалавека.
    Тоўстыя кішэні ў каго — пра багатага чалавека.
    Трэсці (калаціць) кішэні глядзі трэсці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com