класічны

тлумачэнне слова:

  класічны, -ая, -ае.
    1. Створаны класікам, класікамі (у 1 знач.); узорны, дасканалы. Паэма «Новая зямля» Я. Коласа справядліва лічыцца класічным тварам беларускай літаратуры. Шкраба. Руская класічная літаратура велічна тым, што з'яўлялася люстрам рэвалюцыі. Пшыркоў. // Тыповы, асабліва характэрны. Класічны прыклад. Беларусь — краіна класічнай партызанскай барацьбы. ▪ [Купала] стварыў класічныя ўзоры лірыкі, ліра-эпічнай паэмы. Івашын. // размоўнае слова Лепшы ў сваім родзе; выдатны. Класічны падарунак.
    2. Які мае адносіны да класіцызму (у 1 знач.), уласцівы паслядоўнікам гэтага напрамку. Класічная паэма.
    3. Які мае адносіны да старажытных грэкаў і рымлян; антычны. Класічная грэчаская мова. Класічная антычная літаратура. // Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратуры. Класічнае аддзяленне філалагічнага факультэта. Класічная адукацыя. Класічная гімназія.
    4. Які адпавядае ідэалу хараства ў рымлян і грэкаў; правільны. Класічны профіль. Класічны нос.
    •••
    Класічная барацьба глядзі барацьба (у 1 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com