клекатаць

тлумачэнне слова:

  клекатаць, клекачу, клякочаш, клякоча; незакончанае трыванне
    1. Ствараць клёкат; крычаць падобна некаторым птушкам. Бусел не мае голасу. Ён не крычыць, а клякоча — гучна і часта шчоўкае сваёй дзюбай. В. Вольскі.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Бурліць, з шумам кіпець. У чыгунку клекатала юшка. Асіпенка. Ллыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.
    3. Глуха, перарывіста булькаць (пра гукі ў горле, грудзях). Ад кіслароднае нястачы У горле клекатала кроў. Звонак. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Сержант трызніў, хрыпеў, у горле яго клекатала. Хомчанка.
    4. пераноснае значэнне Бурна праяўляецца, не знаходзячы выхаду (пра пачуцці). [Алесь] не разумеў, што крычаў, адна нянавісць клекатала ў ім. Броўка. Злосць і абурэнне клекатала ў яе грудзях. Корбан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com