адкрыты

тлумачэнне слова:

  адкрыты, -ая, -ае.
    1. дзеепрыметнік залежны стан прошлы час ад адкрыць. Свет Новы, адкрыты Калумбам, Завецца ўжо светам старым, Са дня, калі стрэл з «Аўроры» Пачуўся краінам усім. Куляшоў.
    2. у значэнне прыметнік Нічым не адгароджаны, не заслонены, свабодны для агляду. Адкрытая мясцовасць. Адкрыты бераг. Адкрытая пазіцыя. // Нікім не абаронены, даступны для ворага. Адкрыты фланг.
    3. у значэнне прыметнік Нічым не прыкрыты, аголены. Хадзіць з адкрытай галавой. Смажыць на адкрытым агні. Адкрытая рана. Адкрыты пералом. // Без покрыву зверху, з бакоў. Адкрытая машына. Адкрытая сцэна. // З вялікім выразам. Адкрытае плацце. Адкрытыя туфлі. // Не падземны; з агаленнем пласта. Адкрыты спосаб здабычы каменнага вугалю.
    4. у значэнне прыметнік Тое, што і разгорнуты (у 4 знач.). Адкрытая кніга. ▪ Важаты паглядзеў на адкрыты лісток настольнага календара. Якімовіч.
    5. у значэнне прыметнік Пазбаўлены скрытнасці, шчыры. Загарэлы, абветраны твар капітана быў адкрыты, просты, выклікаў прыхільнасць сваімі правільнымі прыгожымі рысамі. Краўчанка. [Дзед] усміхаецца шчыраю, адкрытаю ўсмешкаю. Грахоўскі. // Не замаскіраваны, не тайны, яўны. Гэта быў першы выпадак адкрытай сутычкі Карызны з Зеленюком. Зарэцкі. Да Данусінай маці я адчуваў пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Карпюк. // Такі, які адбываецца пры людзях. Адкрытая размова.
    6. у значэнне прыметнік Даступны для ўсіх. Адкрыты партыйны сход. Адкрыты канцэрт. Адкрыты конкурс.
    •••
    Адкрытае галасаванне глядзі галасаванне.
    Адкрытае мора глядзі мора.
    Адкрытае пісьмо глядзі пісьмо.
    Адкрытае пытанне глядзі пытанне.
    Адкрыты рахунак глядзі рахунак.
    Адкрыты склад глядзі склад.
    Адкрыты урок глядзі урок.
    Абвясціць адкрытым што глядзі абвясціць (у 2 знач.).
    Адкрытая душа глядзі душа.
    Адкрыты лоб глядзі лоб.
    Адкрыты свет глядзі свет.
    Дзень адкрытых дзвярэй глядзі дзень.
    З адкрытай душой глядзі душа.
    З адкрытым сэрцам глядзі сэрца.
    Над адкрытым небам глядзі неба.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com