клін

тлумачэнне слова:

  клін, -а, мужчынскі род
    1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-н. Дубовы Клін. Забіць клін у палена.
    2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні. Уставіць кліны ў спадніцу.
    3. У гарматным затворы — частка механізма, які закрывае адтуліну артылерыйскай гарматы перад выстралам. Тырчэла пятка патрона, заціснутага клінам затвора. Шамякін.
    4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму. Жураўліны клін. ▪ Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе. Дуброўскі.
    5. у значэнне прыслоўе клінам. Звужаючыся к аднаму боку. А над полем, што клінам упіралася аж у самую раку, у блакіце нябёс, трымцелі і нязмоўчна звінелі жаваранкі. Ляўданскі.
    6. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце. Азімы клін. Правы клін. Пасяўны клін. // Участак зямлі ўвогуле. За лугавінай пачынаўся чорны клін ворыва. Савіцкі. Праплыў, нібы зарава пажару, бярозавы гай, чырвоны клін скошанага поля грэчкі. Хомчанка.
    •••
    Забіць (загнаць) клін глядзі забіць.
    Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.
    Свет клінам (не) сышоўся глядзі свет.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com