тлумачэнне слова:
адкрыць, -крыю, -крыеш, -крые; закончанае трыванне, каго-што.
1. Тое, што і адчыніць. Адкрыць акно. Адкрыць шафу. ▪ Міхась адкрыў сундук і хутка знайшоў там, на дне, хімічны карандаш. Якімовіч. // Распячатаць, разарваць. Хвіліну.. [Маша] паглядала на канверт, не адважваючыся адкрыць, затым хутка разарвала яго і, нічога не гаворачы, упілася вачыма ў пісьмо. Мележ. // Адаткнуць што-н., адкаркаваць. Адкрыць бутэльку. // Пакруціўшы, павярнуўшы кран, клапан і пад. пусціць у дзеянне што-н. Адкрыць ваду. Адкрыць газ. // Расплюшчыць (пра вочы). — Што такое? Якое данясенне? — раптоўна адкрыў вочы Перапечкін і паспрабаваў падняць галаву. М. Ткачоў. // Агаліць, зняўшы што-н. зверху. Стала горача, і Іван адкрыў галаву. Чарнышэвіч.
2. Даць шырокія магчымасці для развіцця чаго-н. Ты [партыя] у людзі нас вывела, родная, Нам адкрыла прасторы жыцця. Непачаловіч.
3. Арганізаваць, стварыць што-н. і абвясціць пра пачатак дзейнасці яго. Адкрыць завод. Адкрыць яслі.
4. Паслужыць пачаткам чаго-н.; пачаць што-н. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эру ў гісторыі чалавецтва. Адкрыць тэатральны сезон.
5. Абвясціць пра пачатак пасяджэння, вечара і пад. Адкрыць сход. ▪ Усе з нецярплівасцю чакалі, калі дырэктар школы адкрые вечар і раскажа аб жыцці дзеда Ягора. Скрыпка.
6. Заўважыць, знайсці ў выніку экспедыцыі або навуковага даследавання нешта зусім новае або даўно забытае. Пры дапамозе мікраскопа былі адкрыты мікраарганізмы. ▪ Калі заўважыў Архімед Між з'яў цікавую прыкмету, Яе ён вывучыў як след — Адкрыў закон, вядомы свету. Непачаловіч. Калумб, караблі правёўшы Праз акіян свае, Адкрыў Амерыку, — Новым Назваўшы светам яе. Куляшоў. // Выявіць наяўнасць, існаванне чаго-н. шляхам даследавання. Адкрыць радовішча алмазаў. ▪ [Дзянісаў:] — Палёт на Месяц — гэта выдатна! Ён дапаможа нашай навуцы адкрыць многа новага, пашырыць яе гарызонты. Гамолка.
7. Зрабіць вядомым тое, што доўгі час скрывалася, утойвалася, было невядомым; раскрыць. Адкрыць сакрэт. ▪ Адкрыла маці дачцэ сваю тайну, праўду аб тым, хто яе бацька. Колас. Вялікія справы, роўныя чалавечаму лёсу, кранулі.. [Марыну] і адкрылі перад яе маладой душой свае таямніцы. Чорны.
8. Заўважыць у кім-, чым-н. невядомыя да гэтага здольнасці, якасці. [Аркадзь:] — А я, брат, пад старасць раптам «адкрыў» у сабе талент. Васілевіч. Г.А. Ціхаў адкрыў здольнасць папараці выпраменьваць інфрачырвоныя прамені. Матрунёнак.
•••
Адкрыць агонь — ваенная каманда пачаць страляць.
Адкрыць лік — а) у спорце — атрымаць першае ачко ў сваю карысць; б) дамагчыся першага баявога трафея.
Адкрыць рахунак — а) пра ўкладчыка: зрабіць уклад у банк; б) пра банк: пачаць выдаваць грошы па рахунку.
Адкрыць Амерыку — сказаць, аб'явіць тое, што даўно вядома.
Адкрыць вочы каму — дапамагчы каму-н. убачыць, уразумець праўду пра каго-н., паказаць сутнасць каго-, чаго-н.
Адкрыць дзверы куды — даць свабодны доступ.
Адкрыць (раскрыць) душу (сэрца) — шчыра расказаць пра свае думкі, пачуцці каму-н.
Адкрыць рот — пачаць гаварыць; выказвацца.
Адкрыць свет — зрабіць чыё-н. жыццё радасным, шчаслівым.
Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com