козлы

тлумачэнне слова:

  козлы, -аў; адзіночны лік няма.
    1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа. — У горад, бацька — сказала.. [Алаіза Пашкевіч] старому, што кляваў носам, седзячы на козлах. С. Александровіч.
    2. Прыстасаванне для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Яшчэ з раніцы Еўдакім паклікаў Юрку на дрывотнік. Тут стаялі козлы, на іх ляжала навостраная піла. Курто. // Падстаўка такой формы для ўсякіх іншых мэт. Пад адным з .. [дубкоў] стаяў збіты наспех стол на козлах. Мележ. Большасць трактароў, уведзеных у майстэрню, ужо была разабрана: адзін стаяў на козлах, без матора і кабіны, побач ляжалі на падлозе гусеніцы. Хадкевіч.
    3. Спосаб расстаноўкі вінтовак у адным месцы па 3-6 штук крыж-накрыж з апорай на прыклад, штыкамі ўверх. Саставіць вінтоўкі ў козлы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com