тлумачэнне слова:
кола, -а, ніякі род 1. Суцэльны або са спіцамі круг, які круціцца на восі і забяспечвае рух сродкаў перамяшчэння (калёс, аўтамашын і пад.). Колы веласіпеда. Колы паравоза. ▪ Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шаргацелі па пыльных каляінах. Мележ. 2. Дэталь механізма або машыны ў выглядзе круга для перадачы або рэгулявання руху. Рулявое кола. Вадзяное кола. ▪ Зялёная вада падае на рыпучае кола, і яно круціцца без аддухі, разбіваючы ваду ў пырскі. Асіпенка. 3. Пра ўсё, што мае форму круга або кальца. Кола каўбасы. ▪ Грымнуў аркестр, і ўсё змяшалася ў танцавальным коле. Скрыпка. Па цэментавых сходах бегала цьмяна-жоўтае кола святла. Адамчык. 4. Тое, што акружае, замыкаецца вакол чаго-н. Хлопцы цесным колам акружылі дзядзьку Рыгора. Якімовіч. 5. пераноснае значэнне Пералік, аб'ём чаго-н. Кола пытанняў. Кола тэм. Кола праблем. ▪ Можна, перачытваючы ваенную лірыку Петруся Броўкі, заўважыць, як паступова пашыралася кола выведзеных у ёй чалавечых вобразаў, як яна набывала рысы паэтычнага эпасу. Бярозкін. 6. пераноснае значэнне; чаго. Галіна, сфера якой-н. дзейнасці. Кола дзейнасці. Кола гаспадарчых спраў. Кола інтарэсаў. 7. пераноснае значэнне; каго. Група людзей, аб'яднаных якімі-н. сувязямі. Кола сяброў. Кола знаёмых. ▪ Калі аркестр трапляў куды-небудзь на сквер або ў парк, кола слухачоў павялічвалася. Лынькоў. 8. звычайна множны лік (колы, -аў); пераноснае значэнне; каго або якія. Грамадскія, прафесіянальныя групоўкі людзей. Навуковыя колы. Колы савецкай інтэлігенцыі. Рэакцыйныя колы. 9. Карагодны народны танец (асабліва пашыраны сярод паўднёвых славян). Украінскія горцы — гуцулы — і зараз танцуюць свой характэрны танец — кола. «Беларусь». // Фігура ў танцы. ••• Зачараванае кола — а) пра такі збег абставін, з якога цяжка знайсці выйсце; б) лагічная памылка, якая заключаецца ў тым, што якое-н. палажэнне даказваецца праз другое, якое само павінна быць даказана праз першае. Крывое кола — пра ўпартага, капрызнага чалавека. Ні ў кола ні ў мяла — пра няўмелага, няздатнага чалавека. Павярнуць кола гісторыі назад глядзі павярнуць. Пятае кола ў возе — пра што-н. зусім непатрэбнае, лішняе.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com