косць

тлумачэнне слова:

  косць, -і; родны склон множны лік касцей; жаночы род
    1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека. Галёначная косць. Лакцявая косць. Грудная косць.
    2. толькі множны лік (косці, касцей). Астанкі, прах, цела нябожчыка. Па выгане, як на пагосце, жанчыны ў той вечар рыдалі: — А хто ж прывязе нашы косці, зямелька, з нязнанае далі... Вялюгін.
    3. зборны назоўнік Іклы, біўні некаторых жывёл, якія скарыстоўваюцца для дробных вырабаў. Слановая косць. Разьба па косці.
    4. толькі множны лік (косці, касцей). Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні (з выразанымі на іх ачкамі, лічбамі і пад.). Гульня ў косці.
    5. якая. устарэлае слова, устарэлы выраз Пра сацыяльнае паходжанне, пра класавую прыналежнасць. Дваранская косць.
    •••
    Адны косці — пра вельмі худога чалавека.
    Белая косць (устарэлае слова, устарэлы выраз) — пра людзей знатнага, дваранскага паходжання.
    Да касцей — вельмі моцна, зусім, наскрозь (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).
    Да мозгу касцей глядзі мозг.
    Даць у косці глядзі даць.
    Злажыць косці глядзі злажыць.
    (І) касцей не сабраць глядзі сабраць.
    Косці парыць глядзі парыць.
    Косць ад косці — пра каго-, што-н., цесна звязанае з чым-н.; пра ідэйную блізкасць.
    Куды груган касцей не занясе глядзі груган.
    Легчы касцьмі глядзі легчы.
    На касцях — цаной вялікіх ахвяр (дасягнуць чаго-н., зрабіць што-н.).
    Пералічыць косці глядзі пералічыць.
    Перажываць косці глядзі перамываць.
    Скура ды косці глядзі скура.
    Уесціся ў косці глядзі уесціся.
    Чорная косць (устарэлае слова, устарэлы выраз) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.
    Шырокая косць; шырокі ў косці — пра шыракаплечага, каранастага чалавека.
    Язык без касцей глядзі язык.
    Як без касцей — пра чалавека са спрытным, гібкім целам.
    Як косць у горле — пра таго (тое), што вельмі перашкаджае, дакучае каму-н., даймае каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі 10 разоў запар ваш званок скінулі, то хутчэй за ўсё чалавек заняты. Але паспрабуйце яшчэ раз.