тлумачэнне слова:
край1, -ю, мужчынскі род 1. Канечная лінія, якая абмяжоўвае якую-н. паверхню, а таксама частка паверхні, што прылягае да гэтай лініі. Край стала. Край неба. ▪ Маша падышла, села на край ложка, палажыла руку на яго [Васілёву] галаву. Шамякін. Сымон Карызна выйшаў наперад, на самы край сцэны. Зарэцкі. / Пра канечную частку адзення, матэрыі і пад. Абрубіць краі хусцінкі. ▪ Даўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. // Самая аддаленая ад цэнтра частка чаго-н.; ускраіна. Дом, дзе жыў Міхалка, стаяў на краі горада. Колас. Будынак урачэбнага ўчастка стаяў на краі вёскі. Шамякін. // Верхні абрэз сценак пасудзіны; верх якога-н. паглыблення. Да самых краёў сырадой Запеніцца ў звонкай даёнцы. Аўрамчык. Калі [Зося] пачала піць, зубы дробна застукалі аб край шклянкі. Хомчанка. 2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. характэрнай прымеце. Палескі край. Партызанскі край. Родны край. ▪ Паўночную частку Беларусі .. называюць краем блакітных азёр. В. Вольскі. 3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Краснаярскі край, Прыморскі край. ••• Пярэдні край — першая лінія размяшчэння агнявых пазіцый пяхоты ў раёне баявых дзеянняў. Біць (ліцца) цераз край глядзі біць. З краю ў край; з краю да краю; ад краю да краю — па ўсіх напрамках, з канца ў канец. Канца-краю не відаць (няма) глядзі відаць. Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.). Краем вуха — а) выпадкова, мімаходам (чуць пра каго-, што-н.); б) няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.). Край свету — вельмі далёка. Мая хата з краю глядзі хата. На краі гібелі (магілы) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца і пад.). На краі свету (зямлі) — дзе-н. вельмі далёка. На край свету — куды-н. вельмі далёка, абы-куды (пайсці, пабегчы і пад.). Непачаты край чаго — вельмі многа, без ліку. Непачаты край работы. Хапіць цераз край глядзі хапіць. Цераз край — у вялікай колькасці, з лішкам. А хараства, а пекнаты — аж цераз самы край бывала. Дубоўка. край2, прыназоўнік з родны склон. размоўнае слова Каля, ускрай. Сядзець край стала.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com