кроіць

тлумачэнне слова:

  кроіць, крою, кроіш, кроіць; незакончанае трыванне, што.
    1. Разразаць (матэрыю, шкуру, футра і пад.) на кавалкі пэўнай формы і памеру, каб пашыць, зрабіць з іх што-н. Кроіць аўчыну. Кроіць бляху. ▪ Не спіць яшчэ мая старая маці: Мне на кашулю кроіць палатно. Зарыцкі. // Выразаць па мерцы часткі чаго-н. Кроіць сукенку. Кроіць касцюм.
    2. без дапаўнення Займацца кройкай. Сам кравец спачатку кроіў, заглядаў на ўсе драбніцы. А цяпер сваёй рукою хлопец кроіць, не баіцца... Дубоўка.
    3. Адразаць часткі, кавалкі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым. Кроіць лыка. ▪ Гаспадар, не спускаючы вачэй з Вэні, кроіў хлеб. Чорны. // пераноснае значэнне Разрываць, разразаць цемру, цішыню і пад. (пра яркае святло, гукі). Начныя агні паблісквалі то прыветнымі светлячкамі, то кроілі цемру.. снапамі сваіх фар. Паслядовіч.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Прычыняць каму-н. душэўны боль. Глыбокая.. крыўда кроіць яму сэрца. Гарэцкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com