тлумачэнне слова:
кроў, крыві, творны склон кроўю і крывёй, жаночы род 1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў. Артэрыяльная кроў. Венозная кроў. Рух крыві. 2. пераноснае значэнне Блізкае кроўнае сваяцтва. Адной крыві. ▪ — У Марысі Антосева кроў. Бажко. // Блізкі сваяк. У глыбіні душы варухнулася ў Сіпака нешта падобнае на крупінку жалю да чалавека: што тут ні кажы, а ўсё ж свая кроў... Лынькоў. 3. Парода жывёлы. Бульдог чыстай крыві. // Пра род, паходжанне людзей. Мадам Гамрэкелі сказала, што ў Сімонавых паводзінах адразу відаць несамавітасць ягонага роду, не[высака]роднасць крыві. Самуйлёнак. 4. пераноснае значэнне Забойства, кровапраліцце. [Дзед Бадыль:] Народ не вытрымае, з голымі рукамі кінецца на гарматы і кулямёты. Крыві шмат будзе. Крапіва. 5. пераноснае значэнне; якая. Тэмперамент, характар. Гарачая кроў. Маладая кроў. ••• Сумяшчальнасць крыві глядзі сумяшчальнасць. О Гарачая кроў — пра страснага, тэмпераментнага чалавека. Да апошняй каплі крыві глядзі капля. Кроў гаворыць (загаварыла) у кім — аб праяўленні чаго-н., уласцівага роду, нацыі і пад. Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства. Кроў з малаком — пра дужага прыгожага чалавека з румяным свежым тварам. Кроў іграе (кіпіць) — пра багацце жыццёвых сіл, энергіі. Кроў кінулася (хлынула) у галаву каму — хто-н. моцна ўсхваляваўся, узрушыўся. Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) — пра пачуццё жаху, моцнага перапуду. Кроў ударыла ў твар каму — хто-н. пачырванеў ад збянтэжанасці, сораму, непрыемнасці і пад. Кроўю сэрца (кніжны стыль) — з глыбокім пачуццём і перакананнем, з вялікімі мукамі (пісаць, тварыць што-н.). Купацца ў крыві глядзі купацца. Ліць (праліць) кроў глядзі ліць. Льецца (праліваецца) кроў чыя, якая — пра вялікія ахвяры, масавае забойства людзей (звычайна ў час вайны). Наліцца кроўю глядзі напіцца. Напіцца (насмактацца) крыві глядзі напіцца. Патапіць у крыві глядзі патапіць. Піць (смактаць, ссаць) кроў глядзі піць. Плоць ад плоці, кроў ад крыві глядзі плоць. Плоць і кроў каго, чыя глядзі плоць. Потам і кроўю глядзі пот. Псаваць кроў каму глядзі псаваць. Псаваць сабе кроў глядзі псаваць. Сысці кроўю глядзі сысці. Сэрца кроўю абліваецца глядзі сэрца. Умыцца кроўю глядзі ўмыцца. (Хоць) кроў з носа — нягледзячы ні на якія цяжкасці, перашкоды (зрабіць што-н., дамагчыся чаго-н.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com