тлумачэнне слова:
крошка, -і, ДМ -шцы; родны склон множны лік -шак; жаночы род 1. Маленькі кусочак, дробная часцінка чаго-н. Хлебныя крошкі. ▪ Па абрусе растрэсены крошкі французскага торта. Баранавых. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню. Адамчык. // зборны назоўнік Здробненая маса якога-н. рэчыва. Тарфяная крошка. ▪ [За клумбай] — кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкі. Шамякін. 2. размоўнае слова Пра дзіця, маладую істоту. І нават крошка Соня І тая пахвалілася: — І я сама сягоння Вунь чыста як памылася! Шуцько. 3. у значэнне прыслоўе крошку. размоўнае слова Трошкі, нямнога. Яўсей гэтага коціка неяк палюбіў: то малака яму налье ў сподак, то мяса з баршчу падкіне крошку. Сабаленка. ••• Да крошкі — поўнасцю, зусім (расходаваць, аддаць што-н. і пад.). І крошкі падабраць глядзі падабраць. Ні крошкі — ніколькі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com