тлумачэнне слова:
крывы, -ая, -ое. 1. Выгнуты, з загібамі; не роўны, не прамы. Крывы сук. Крывая шабля. ▪ Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Колас. У лесе ўсякія дрэвы бываюць. Тое крывое, тое аднабокае. Ермаловіч. 2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела). Крывы палец. Крывое плячо. ▪ Калі ўжо, бывае, няма ніякай работы, — дзед, кульгаючы на крывую левую нагу, абыдзе за дзень усю ваколіцу. Якімовіч. 3. размоўнае слова З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы. Назаўтра на імя Міхала крывы Пракоп прынёс тэлеграму. Васілевіч. / у значэнне назоўнік крывы, -ога, мужчынскі род; крывая, -ой, жаночы род Крывы з прамога смяецца. З нар. 4. Перакошаны, пахілены набок. У маленькіх крывых акенцах не ў меру пышна ззяла яснае святло. Зарэцкі. Крывыя подпісы мужыкоў занялі ўвесь ліст паперы. Колас. // Які дае скажонае адлюстраванне. Крывое люстэрка. 5. пераноснае значэнне Іранічны, пагардлівы (пра позірк, ўсмешку і пад.). Гледзячы Кірылу проста ў вочы.., незнаёмы спытаў з крывой усмешкай: — Што ж гэта ты, друг сітны, сказаўшы «а», не сказаў «бэ». Не хапіла духу? Шамякін. 6. у значэнне назоўнік крывая, -ой, жаночы род спецыяльны тэрмін Непрамая лінія. Правесці крывую. 7. у значэнне назоўнік крывая, -ой, жаночы род; чаго. Графічны паказ пры дапамозе крывой лініі суадноснасці колькасных паказчыкаў якога-н. працэсу. Крывая ападкаў. Крывая тэмпературы. ••• Глядзець крывым вокам глядзі глядзець. Крывая душа глядзі душа. Крывое кола глядзі кола.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com