крыло

тлумачэнне слова:

  крыло, -а; множны лік крылы (з лічэбнік 2, 3, 4 крылы), крыл і крылаў; ніякі род
    1. Орган у птушак, насякомых і некаторых млекакормячых, які служыць для лятання. Нізка над галовамі пралятае варона, ляніва махае крыламі. Асіпенка. А там, дзе буслікі ўздужалі, Іх пачынаюць вабіць далі; Яны пачулі ў сабе сілы, Яны разводзяць ужо крылы, ўгару на локаць падлятаюць, Паветра ловяць, разграбаюць. Колас.
    2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры. [Дождж] барабаніў па фюзеляжы, па крылах самалёта. Шамякін.
    3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта. Паўднёвы вецер рухава ганяў крылы ветрака, лапатаў ветразямі. М. Ткачоў.
    4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі. Аднастайна парыпвала машына, злёгку засталася па выбоінах, манатонна пастуквалі каменьчыкі па крыле, шархацелі па ім пясчынкі, дарожная жарства. Лынькоў.
    5. У невадзе — кожная з дзвюх бакавых частак сеткі, якія знаходзяцца з абодвух бакоў куля.
    6. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы. У левым крыле будынка — фінансавы аддзел, бухгалтэрыя. Навуменка.
    7. Правая або левая частка строю, баявога парадку войска; фланг. Прыйшлося некалькі разоў кінуцца ў атаку і адбіць пяхоту, якая загінала з правага крыла. Маўр.
    8. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. палітычнай арганізацыі, буржуазнай партыі. Левае крыло англійскай лейбарысцкай партыі.
    •••
    Апусціць крылы глядзі апусціць.
    Пад крылом у каго — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).
    Падрэзаць крылы глядзі падрэзаць.
    Схаваць пад крыло глядзі схаваць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com