тлумачэнне слова:
крытыка, -і, ДМ -тыцы, жаночы род 1. Абмеркаванне, разбор каго-, чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць і выправіць недахопы. Крытыка і самакрытыка. Разгортваць крытыку. Крытыка недахопаў. ▪ Крытыка — незаменны сродак у выхаваны кадраў. «Звязда». 2. Даследаванне, навуковая праверка правільнасці, дакладнасць чаго-н. Крытыка гістарычных крыніц. 3. Літаратурны жанр, задачай якога з'яўляецца аналіз, тлумачэнне або ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва. Тэатральная крытыка. Музычная крытыка. ▪ Крытыка і літаратуразнаўства — гэта тая галіна літаратурнага жыцця, у якой абагульняецца самае перадавое, самае каштоўнае ў мастацкай творчасці. «Беларусь». 4. зборны назоўнік Крытыкі. ••• Аглабельная крытыка — грубая, неабгрунтаваная крытыка; крытыканства. Навесці крытыку глядзі навесці. Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі глядзі вытрымліваць. [Ад грэч. kritikē — майстэрства разбіраць.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com