крытычны

тлумачэнне слова:

  крытычны1, -ая, -ае.
    1. Які заключае ў сабе крытыку (у 1, 3 знач.), з'яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі. Крытычны артыкул. Крытычная літаратура.
    2. Здольны крытычна адносіцца да каго-, чаго-н. Крытычны розум. ▪ У гэтым абуджэнні крытычна[й] думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Колас.
    •••
    Крытычны апарат глядзі апарат.
    Крытычны рэалізм глядзі рэалізм.
  крытычны2, -ая, -ае.
    1. Які знаходзіцца ў стане крызісу; пераломны. Крытычны момант хваробы. ▪ Той ўзрост, калі мінула трыццаць і такія грукаюць гады, што сталым хоць і не час лічыцца, ды назвацца нельга маладым, — той ўзрост крытычны, ў тым узросце ў сябе пытаюцца часцей: ці зрабіў, што мог бы ў маладосці, і якім імкненнем жыць далей? Русецкі.
    2. Вельмі цяжкі, небяспечны. Крытычнае становішча. ▪ Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.
    •••
    Крытычная тэмпература глядзі тэмпература.
    Крытычны стан рэчыва глядзі стан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com