крыць

тлумачэнне слова:

  крыць, крыю, крыеш, крые; загадны лад крый; незакончанае трыванне, што.
    1. Рабіць над чым-н. страху, дах, верх. Крыць павець. Крыць хату. Крыць машыну брызентам. // размоўнае слова Рабіць (страху, дах і пад.). Будаўнікі канчалі крыць дахі баракаў. Броўка.
    2. размоўнае слова Прыкрываць, атуляць. Зноў вас пабачыў, бярозы старыя, ваша ўтульнасць ізноў мяне крые. Дубоўка. Неба з захаду цямнее. Крые даль смугою. Колас.
    3. без дапаўнення размоўнае слова Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое выконваецца з асаблівай сілай, імклівасцю. Бераг — вось ён, зусім побач... Жвавей, матрос. Крый сажонкамі! Адпачываць будзеш пасля. «Беларусь».
    4. У картачнай гульні — біць карту партнёра вышэйшай картай. Крыць валета дамай.
    5. размоўнае слова Заўзята крытыкаваць, лаяць каго-, што-н. Самакрытыка ў модзе — Недахопы стануць крыць. Глебка.
    •••
    Бог крыў глядзі бог.
    Крый бог (божа) — а) выражэнне перасцярогі, папярэджання не рабіць чаго-н. Крый божа Звязаць вам З гэтым хлопцам лёс! Корбан; б) вырашэнне нежадання, недапушчальнасці чаго-н. Калі сын з сям'ёю перабраўся ў сваю хату, дзед зрабіў брамку з замком, каб дзеці — крый божа — не залезлі ў садок. С. Александровіч.
    Крыць матам каго — груба лаяць.
    Няма чым крыць — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
    Няхай бог крые глядзі бог.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com